Канцэртны праект “Маладыя галасы Беларусі” ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022

Канцэртная зала Палаца культуры запрашае на грандыёзны праект “Маладыя галасы Беларусі” з удзелам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Канцэртная праграма пройдзе ў суправаджэнні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь – Рыгор Сарока.
Пачатак мерапрыемства ў 17.00.
Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.