Канцэрт акадэмічнай музыкі “Беларускія музычныя скарбы: другое нараджэнне” ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

11.06.2022

Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” падрыхтаваў прэм’еру канцэрта “Беларускія музычныя скарбы: другое нараджэнне” у выкананні струннага аркестра.
Канцэрт выканаўцаў на струнных смычковых інструментах – музычны кругасвет талентаў: майстроў і пачаткоўцаў.
Артысты аркестра з вялікім хваляваннем чакаюць сустрэчы з аматарамі музыкі ў канцэртнай зале Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў.
Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха.
Пачатак мерапрыемства ў 10.30.