Канцэрт джазава-эстраднай музыкі “Джазавы калейдаскоп” ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

11.06.2022

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі запрашае ўсіх аматараў музыкі на канцэрт “Джазавы калейдаскоп”. Канцэртная праграма джазава-эстраднай музыкі будзе прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, неардынарнай постаці, маэстра, які верай і праўдай служыў беларускай культуры Міхаіла Фінберга.
Жыхары і госці Чысцінскага сельскага дома культуры акунуцца ў атмасферу свята, цеплыні і пяшчоты.
Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха.
Пачатак мерапрыемства ў 17.00.