Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022

Душэўны і цікавы праект “Асоба эпохі” арганізуе ў гэтым годзе творчую сустрэчу з беларускім кампазітарам, народным артыстам Беларусі Леанідам Канстанцінавічам Захлеўным.
Ён з’яўляецца аўтарам эстраднай, камернай, сімфанічнай і харавой музыкі. Творчасці маэстра ўласцівыя яркі меладызм, спалучэнне нацыянальнай характэрнасці і сучасных сродкаў музычнай выразнасці. Сярод найбольш вядомых твораў – кантаты “Вянок” і “Муха-цакатуха”, сімфоніі, рамансы і вакальныя цыклы на словы Максіма Багдановіча і Уладзіміра Карызны, а таксама харавыя і песенныя цыклы. Сёння яго творы спяваюць салісты беларускага опернага тэатра Алена Сало, Уладзімір Пятроў, эстрадныя артысты Ірына Дарафеева, Якаў Навуменка і ансамбль “Сябры”. Леанід Захлеўны з’яўляецца мастацкім кіраўніком заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.
Пачатак мерапрыемства ў 15.00.