Музычна-паэтычная гасцёўня “Паэтычная спадчына – нашчадкам запавет” ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

11.06.2022

Аматараў літаратурнага і музычнага мастацтва запрашаем на сустрэчу з вядомымі паэтамі, кампазітарамі, дзеячамі культуры Беларусі.
У малай зале Палаца культуры адбудзецца музычна-паэтычная гасцёўня “Паэтычная спадчына – нашчадкам запавет”.Падчас імпрэзы адбудзецца сустрэча з фіналістамі Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэта Міколы Мятіцкага “Сваю душэўную спагаду святлом Айчыны запалі”. Хто, як ні паэты, дзеячы культуры і мастацтва, могуць пранікнёна звярнуцца да роднай старонкі, уславіць наш родны беларускі край. Не прапусціце магчымасць пабываць там, дзе валадарыць Творчасць.
Пачатак мерапрыемства ў 15.00.