Творчы праект “Мелодыя сэрца” ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022

Высокае мастацтва імправізацыі, запальныя рытмы, рэдкае пачуццё ансамбля чакае Вас у творчым праекце “Мелодыя сэрца”. Гэта сумесны праект таленавітай моладзі дзяржаўных устаноў Мінскай вобласці: Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Лепшыя айчынныя творы беларускіх кампазітараў прагучаць у суправаджэнні эстраднага аркестра “Бай-блюз” Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага на Цэнтральнай плошчы горада.
Кіраўнік – Дзмітрый Арцямёнак
Багатая палітра айчыннай музыкі дазволіць шырока праявіць сябе маладым артыстам, акунуцца ў разнастайнасць стылістычных напрамкаў, вобразаў і тэм. Гледачы змогуць атрымаць асалоду ад новых інтэрпрэтацый добра вядомых мелодый і пазнаёміцца з новымі сачыненнямі эстрадна-джазавай музыкі беларускіх кампазітараў.
Пачатак мерапрыемства ў 19.00.