10.06.2022 Канцэртны праект “Маладыя галасы Беларусі”

10.06.2022

У рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” на сцэне Палаца культуры адбыўся праект “Маладыя галасы Беларусі” з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі, Маладзечанскага маладзежнага народнага музычнага тэатра пад кiраунiцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора, Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь – Рыгора Сарока.
У канцэрце прагучалі вядомыя творы на вершы беларускіх кампазітараў і паэтаў: А.Атрашкевіч, Э.Ханка, У.Мулявіна, Я.Глебава, І.Лучанка, Я.Купалы, А.Бадака і іншых.
Кожнае выступленне артыстаў суправаджалася бурнымі апладысментамі і захопленымі воклічамі. Адчувалася, што кожны музычны твор быў пераасэнсаваны і таленавіта выкананы маладымі артыстамі. Зладжаны тандэм салістаў, музыкантаў аркестра зрабілі вечар незабыўным.