Уручэнне ўзнагарод “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” Беларускага саюза кампазітараў

11.06.2022

Фестывальная сталіца Маладзечна 11 чэрвеня працягвала жыць святам беларускай песні і паэзіі.
У другі дзень на сцэне Палаца культуры адбылося уручэнне ўзнагарод “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” Беларускага саюза кампазітараў.
Героямі музычнага вечера сталі стваральнікі адмысловых песенных узораў – музыкі, натоленай багаццем і хараством нашай зямлі, прыгажосцю пачуццяў. Падчас мерапрыемства былі ўручаны спецыяльныя дыпломы па розных намінацыях тым, хто прысвяціў свой лёс музыцы, хто стварае свае залатыя мелодыі сэрцам, хто годна і з гонарам жыве ў прафесіі!

Пераможцы творчага праекта “МУЗЫЧНЫ АЛІМП”:
-намінацыя “За гонар і годнасць у прафесіі” – народны артыст Беларусі, кампазітар, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народной музыкі “Бяседа” Леанід Захлеўны;
-намінацыя “Жыццё ў мастацтве” – кампазітар, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ткачэнка;
-намінацыя “Залатыя мелодыі сэрца” – кампазітар Дзмітрый Далгалёў;
-намінацыя “Залаты хіт” – народны артыст Беларусі Эдуард Ханок;
-намінацыя “Залаты хіт” – кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў;
-намінацыя “Майстэрства і Натхненне” – кампазітар, старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч;
-намінацыя “Жыццё ў мастацтве” – народны артыст Беларусі Васіль Раінчык;
-спецыяльныя дыпломы “Паэзія ў песні” – паэты Васіль Жуковіч, Іван Юркін, Людміла Войнава, Сяргей Макарэй;
-спецыяльныя дыпломы “Залатая спадчына” – сем’ям кампазітараў Ігара Лучанка, Яўгена Глебава, Валерыя Іванова, Алега Залётнева.

Удзельнікамі музычнага канцэрта сталі: заслужаная артыстка Реэспублікі Беларусь Жанет, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр музычнага каледжа імя М.К.Агінскага (кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рыгор Сарока), харавы ансамбль “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў (кіраўнік – Аляксей Снітко), ансамбль “Верасы”, Валянціна Альшанская, Андрэй Мацюшонак, Кацярына Шумская, Аляксандр Салаўёў, Вольга Булай, Ігар Нікіценка, Ася Карповіч.
Арганізатары мерапрыемства і жыхары горада спадзяюцца, што правядзенне ўнікальнага праекта “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” стане добрай традыцыяй у межах фестывалю, спосаб выказаць сваю павагу і прызнанне кампазітарам Беларусі.