Канцэрт майстроў мастацтва “Музыка беларускіх кампазiтараў – пакаленню ХХI стагоддзя”

11.06.2022

Падчас Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” другі год запар праходзіць музычны канцэрт у касцёле Святога Юзафа.
Фестывальная праграма ў гэтым годзе запрашала наведаць канцэрт майстроў мастацтва “Музыка беларускіх кампазiтараў – пакаленню ХХI стагоддзя”.
Канцэртная праграма складалася з твораў беларускіх кампазітараў – Алены Атрашкевіч, Аліны Безэнсон, Яўгенія Глебава і іншых. Фартэпіянная і вакальная музыка, якая гучала ў касцёле, была напоўненая паэзіяй, лірыкай і духоўнасцю.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел народныя артысты Рэспублікі Беларусь Анастасія Масквіна, Ніна Шарубіна, Уладзімір Громаў, лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця, харавы ансамбль “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў, струнны ансамбль “Амелія” Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Творчы праект дазволіў слухачам блізка пазнаёміцца з беларускай музыкай, ацаніць яе высокі мастацкі ўзровень.