У першы фестывальны дзень Мінскі абласны краязнаўчы музей запрасіў гасцей на выставу «Песняры роднага краю», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

10.06.2022

Янка Купала і Якуб Колас – яркія зоркі на беларускім небасхіле

У першы фестывальны дзень Мінскі абласны краязнаўчы музей запрасіў гасцей на выставу «Песняры роднага краю», прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На выстаўцы можна ўбачыць рукапісы твораў народных паэтаў, прыжыццёвыя зборнікі прозы, паэзіі 1908-1956 гадоў, творы жывапісу, графікі, скульптуры, а таксама іх асабістыя рэчы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Акрамя таго, літаратурныя музеі прадставілі копіі дакументаў з узорамі почыркаў паэтаў. Дарэчы, па почырку Янкі Купалы быў створаны шрыфт «Пясняр».