Рэспубліканскi моладзевы фестываль творчых iдэй i рашэнняў для маладых спецыялiстаў у сферы культуры прайшоу упершыню у Маладзечне

11.06.2022

У моладзевым фестывалi ўзялi ўдзел настаўнікi i канцэртмайстары дзiцячых школ мастацтваў, выкладчыкi сярэднiх спецыяльных устаноў адукацыi, супрацоўнікi цэнтраў культуры, музеяў i бiблiятэк.
35 маладых спецыялiстаў
сферы культуры з розных рэгіёнаў нашай Беларусi на два днi прыехалi ў Маладзечна. Паўдзельнiчаць
ў мерапрыемствах фестывалю, павучыцца на семiнарах i сустрэцца з Мiнiстрам культуры Анатолiем Маркевiчам, намеснікам старшынi Мiнскага аблвыканкама
Iванам Маркевiчам, старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Юрыем Горлавым.

Нефармальна, з душой, творча. Гэтая сустрэча, сапраўды, запомнiцца на ўсё жыццё. Моладзь расказвала пра сябе, каманды абласцей прэзентавалi свае рэгіёны, паэтычным словам i музыкай расказвалi пра адметнаcцi i асаблівасцi абласцей, адкуль яны прыехалi.
Да таго ж маладым людзям прапанавалася падумаць i расказаць, што яны зрабiлi б для сферы, калi б сталi Мiнiстрам культуры.
Мадэратарам выступiла начальнik галоунага упраўлення культуры Ала Шахоцька.