Оставить отзыв:












Палац культуры Маладзечна запрашае да ўдзелу у конкурсах. Не выходзячы з дома

 Творчы калектыў Палаца культуры прапануе мала-дзечанцам шмат цікавых анлайн-праектаў.
 — Жыццё не спыняецца, ня-гледзячы на няпростую сітуацыю. Наш Палац культуры працуе, прапануе шмат конкурсаў і мерапрыемстваў, у якіх могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя, — дзеліцца з «МГ» навінамі Вікторыя Курылава, метадыст па інфармацыйнай рабоце ўстановы. – Для гэтага трэба далучыцца да нас у сацыяльных сетках.
     «Віртуальная канцэртная зала #DKmolodechno»
    Кожны творчы аддзел Палаца распрацаваў свае праекты. Вось, напрыклад, па пятніцах на youtubе-канале працуе «Віртуальная канцэртная зала #DKmolodechno». За час работы Палаца сабраны багаты відэаархіў канцэртаў, творчых сустрэч, іншых мерапрыемстваў. Самыя цікавыя і відовішчныя з іх, прымеркаваныя да розных свят і дат, будуць прадстаўлены гледачам. Прэм’ера адбылася 9 мая, калі ўсе жадаючыя маглі паглядзець канцэртную праграму «Поклонимся великим тем годам» з удзелам вядомага саліста нашага земляка Уладзіміра Александровіча. Таксама адбыўся канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Спадчына», які сёлета адзначае сваё 60-годдзе.
    Павіншуем родны горад з 632-годдзем!
    У пачатку ліпеня штогод мы святкуем Дзень горада. Сёлета Палац культуры ініцыяваў анлайн-конкурс «Віншуем Мала-дзечна!», прымеркаваны да яго 632-й гадавіны. Праект праходзіць з мая па чэрвень, вынікі будуць падве-дзены 1 ліпеня, пераможцы атрымаюць падарункі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запісаць відэавіншаванне ў любым жанры: вершы, песня, гумар, фільм, запоўніць анкету і ад-правіць па электроннай пошце dkmoloinfo@yandex.ru. Самыя цікавыя віншаванні будуць паказаны па МКТБ, апублікаваны на youtubе-канале і ў сацыяльных сетках.
     Разам напішам гісторыю фестывалю
— Мы ўжо неаднойчы на старонках «Маладзечанскай газеты», у сацыяльных сетках звярталіся да жыхароў горада, каб яны падзяліліся здымкамі, зробленымі на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі, які праходзіць з 1993 года, — расказвае Вікторыя Курылава. — Дзякуем тым, хто адгукнуўся, даслаў фатаграфіі. Будзем рады, калі хто-небудзь яшчэ падзеліцца здымкамі, відэа. Давайце разам створым гісторыю нашага фестывалю, якога сёлета, на вялікі жаль, не будзе ў сувязі з рэкамендацыяй Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь аб абмежаванні правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў.
    Адчуць смак жыцця
 
    Яшчэ адзін цікавы віртуальны праект — «Смак жыцця». Яго мэта – даць практычныя парады па захаванні і ўмацаванні здароўя, стварэнні новага вобраза. Фітнес-інструктары, цырульнікі, касметолагі і візажысты будуць даваць парады, як самому не толькі захаваць здароўе і прыгажосць, але і падняцца на новую прыступку, дасягнуць больш высокага ўзроўню. «Стань здаровым і энергічным!» — такі дэвіз праекта, у рамках якога пройдуць анлайн-заняткі, канферэнцыі і прэзентацыі.
 
                     По материалам: mgazeta.by