Оставить отзыв:












Урачыстасці да Дня работнікаў культуры

У Палацы культуры восьмага кастрычніка прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае да Дня работнікаў культуры.
У пятніцу дыпломамі, ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі ўзнагародзілі лепшых работнікаў культуры Маладзечанскага раёна. Сярод іх былі настаўнікі музычных школ, работнікі дамоў культуры, бібліятэкары, кіраўнікі творчых калектываў. Усіх дзеячаў культуры рэгіёна павіншаваў начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Рамановіч.