Канцэрт майстроў мастацтва “Музыка беларускіх кампазiтараў – пакаленню ХХI стагоддзя” ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

11.06.2022

У касцёле Святога Юзафа пройдзе канцэрт майстроў мастацтва “Музыка беларускіх кампазiтараў – пакаленню ХХI стагоддзя”. У канцэртнай праграме прымуць удзел народныя артысты Рэспублікі Беларусь Анастасія Масквіна, Ніна Шарубіна, Уладзімір Громаў, лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця, харавы ансамбль “Concertino” Беларускага саюза кампазітараў, струнны ансамбль “Амелія” Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Вакалісты прадставяць канцэрт беларускай харавой музыкі, прэм’еры новых твораў і добра вядомыя, якія сталі сапраўды “народнымі”, творы беларускіх кампазітараў-класікаў.
Пачатак мерапрыемства ў 13.30.