Святкуем Дзень горада і раённае свята “Купальскі фэст” разам!

06.07.2024

Запрашаем на свята, прысвечанае Дню горада Сонца!

 

З 15.00 да 17.00 будзе праходзіць святочная канцэртная праграма “Хочу признаться городу в любви з удзелам творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі Маладзечанскага раёна.

Месца: Амфітэатр.

 

З 15.00 да 21.00 адбудзецца выстава работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчыя майстар-класы, работа інтэрактыўных пляцовак.

Месца: гарадскі парк культуры і адпачынку імя Перамогі.

 

У 17.00 запрашаем прыняць удзел у танцавальным вечары “Купальскі карагод” у рамках праекта “RetroDANCE”.

Месца: пляцоўка каля Амфітэатра.

 

Народнае свята Купалле прываблівае паэтычнай прыгажосцю, прыцягвае сваімі легендамі, казкамі і паданнямі. Запрашаем у ноч на Івана Купалы на свята!

 

З 19.00 да 21.00 вас чакаюць дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма “Купальская зорка” і дзіцячая пазнавальна-гульневая праграма “Сонейка гуляла, дзетак забаўляла”.

Месца: пляцоўка каля Амфітэатра.

 

У 21.30 запрашаем да прагляду тэатралізаванага прадстаўлення “Кветка шчасця і кахання” з удзелам творчых калектываў Палаца культуры г.Маладзечна.

Месца: Амфітэатр.

 

Кульмінацыяй свята стане фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча ў 23.00.

поделиться в: