Выстава “Сямейны партрэт”

19.09.2024

Запрашаем вас наведаць унікальную выставу “Сямейны партрэт”, дзе будуць прадстаўлены творчыя работы таленавітай сям’і Аўчыннікавых. У нашым выставачным фае вы зможаце атрымаць асалоду ад разнастайнасці графікі, жывапісу і скульптуры, створаных Наталляй, Альбертам і Мікалаем Аўчыннікавымі.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 19 верасня ў выставачным фае Палаца культуры г. Маладзечна ў 16:00. У вас будзе добрая магчымасць даведацца больш аб творчым шляху кожнага з членаў сям’і.

Наведаць выставу можна будзе да 15 кастрычніка.

Уваход вольны!

 

 

поделиться в: