«Музыцы і Вам – маё прызнанне»

29.11.2024

Напрыканцы восені адзначыць свой юбілей Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, Кавалер ордэна Францыска Скарыны Рыгор Сарока. З гэтай нагоды 29 лістапада Маэстра запрашае жыхароў і гасцей горада Маладзечна на канцэртную праграму «Музыцы і Вам – маё прызнанне»!

На сцэне Палаца культуры ў суправаджэнні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага выступяць вучні Рыгора Сарока, якія з гонарам працягваюць справу свайго Настаўніка. У праграме прагучаць знакамітыя і сусветнавядомыя творы беларускіх і замежных аўтараў у выкананні Андрэя Мацюшонка, Іосіфа Нікіценкі, Мікалая Карпіевіча, Дзмітрыя Апяцёнка, Наталлі Шыбко, Вольгі Ерафеевай, Яраслава Саколікава, Вольгі Барысавай і іншых.

Вядучая юбілейнага вечара – Вольга Кохан.

29 лістапада 2024 г.

Глядзельная зала Палаца культуры г.Маладзечна

Пачатак у 18.00

Білеты 12 - 15 руб.

Працягласць праграмы – 2 гадзіны 30 хвілін (з антрактам)

Узроставая катэгорыя 6+

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: +375 176 55 55 55, +375 29 175 27 84

поделиться в: