Выстава "Вясна - 2025"

10.04.2025

Палац культуры г. Маладзечна запрашае акунуцца ў свет мастацтва: 10 красавіка ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Вясна – 2025», прысвечанай 85-годдзю Маладзечанскага раёна.

 

Работы прадставяць прафесійныя мастакі Маладзечаншчыны – Аляксандр Пашкевіч, Мікола Аўчыннікаў, Рыгор Мяжуеў, Уладзімір Тамашэвіч, Віктар Данілаў, а таксама Алена Кучка, Алена Владыка, Ягор Арцюхоў, Міхаіл Францкевіч.

 

Гэта выдатная магчымасць яшчэ раз сустрэцца з творчасцю нашых землякоў і натхніцца мастацтвам.

 

Выстаўка «Вясна – 2025» прадоўжыцца да 10 мая 2025 года.

Уваход вольны.

Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 176 50 12 65.

поделиться в: