Беларускі гурт «Дразды» зноў заспявае ў Маладзечне!

12.07.2025

Канцэртная праграма «Дразды. 20 год» адбудзецца 12 ліпеня ў Амфітэатры.

Музычны гурт, створаны Віталем Карпанавым у 2005-м, за гэты час заваяваў сэрцы многіх слухачоў. У рэпертуары – рознажанравыя творы як на беларускай, так і рускай мовах. Адметна, што ёсць кампазіцыі, якія адлюстроўваюць родную культуру і традыцыі. А песня «Хата бацькоў» для многіх стала сапраўдным гімнам малой радзімы. На YouTube яна набрала больш за 4 мільёны праглядаў.

Канцэрт у нашым горадзе абяцае быць не толькі музычнай падзеяй, але і яркай сустрэчай з прыхільнікамі. Прагучаць любімыя хіты. Разам з артыстамі можна будзе спяваць і танцаваць, а яшчэ яны адкажуць на пытанні публікі.

Кацэрт пачнецца ў 21.00.

Кошт білетаў: 30, 35, 40 рублёў.

Захапіце з сабой добры настрой!

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах +375 176 55 55 55, +375 29 175 27 84.

поделиться в: