Выстава “Прадчуванне” народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры г. Маладзечна
09.02.2026У Палацы культуры г. Маладзечна пачала сваю працу выстава творчых і вучэбных работ удзельнікаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пад назвай “Прадчуванне”.
Экспазіцыя налічвае некалькі дзясяткаў работ, выкананых у розных тэхніках. Аўтары – пачынаючыя мастакі і прафесійныя творцы – Алена Кучко, Анастасія Крумава, Аляксандр Арцюхоў, Алёна Бабей, Дзмітрый Пятроў, Мацвей Ваулін, Ева Харук, Ангеліна Астапоўская і інш.
Чакаем вас у Палацы культуры ўвесь люты і сакавік на выставе “Прадчуванне”. Уваход свабодны. Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 176 581634.