“Майстар” запрашае ў незвычайнае падарожжа “На хвалях творчасці”

23.03.2026

Удзельніцы народнага аматарскага калектыву “Майстар” Палаца культуры г. Маладзечна запрашаюць на незвычайную і вельмі натхняючую выставу “На хвалях творчасці”. На ёй прадстаўлены некалькі дзясяткаў работ дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, якія выкананы ў розных тэхніках (лапікавае шыццё, ручная вышыўка, мастацкая апрацоўка скуры, роспіс па тканіне і роспіс па шкле, дэкупаж, нанізванне пацерак, аплікацыя з выкарыстаннем прыроднага матэрыялу і іншыя).

Выстава “На хвалях творчасці” будзе працаваць з 23 сакавіка па 30 красавіка.

Творчая прэзентацыя выставы адбудзецца 26 сакавіка ў 16.00 у выставачнай зале Палаца культуры.

Уваход свабодны. Дадатковая інфармацыя па тэл. +375 176 501265.

 

поделиться в: