Запрашаем на майстар-клас па роспісу шопераў у стылі беларускай маляванкі
29.04.2026Творчая майстэрня “Арт-сустрэчы” Палаца культуры г. Маладзечна запрашае 29 красавіка на майстар-клас па роспісу шопераў у стылі беларускай маляванкі “Падарожжа Алены Кіш з Аленай Кучка”!
Падчас сустрэчы прысутныя даведаюцца пра творчасць Алены Кіш – сусветнавядомай беларускай мастачкі-прымітывісткі, майстра па роспісу дываноў (так званых маляванак). Удзельнікі натхняцца яе самабытным стылем для стварэння ўласнага дызайну на шоперах, выкарыстоўваючы спецыяльныя фарбы і тэхнікі.
Усе неабходныя матэрыялы (у тым ліку шопер) прадастаўляюцца арганізатарамі.
Сустракаемся 29 красавіка ў 18.00.
Кошт – 10 руб.
Папярэдні запіс па тэлефоне +375 176 581634.
Запісвайцеся і стварайце свой унікальны аксэсуар, які абавязкова атрымаецца прыгожым і арыгінальным!