Аматарам роднага слова, музыкі і песні прысвячаецца
14.05.2026Шчыра запрашаем жыхароў і гасцей горада на канцэртную праграму “І родная мова, як песня, гучыць”!
Сваю творчасць прадставяць лепшыя творчыя калектывы Маладзечанскага краю, якія прадэманструюць багацце і прыгажосць беларускага слова, музыкі і песні:
- ЗАСЛУЖАНЫ АМАТАРСКІ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І ТАНЦА “СПАДЧЫНА” ІМЯ ІОСІФА СУШКО Палаца культуры г. Маладзечна. Выступленні гэтага ансамбля заўсёды напоўнены непаўторным каларытам і глыбокім разуменнем беларускай культуры;
- НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ “АСАЛОДА” Раёўскага сельскага Дома культуры і НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ “ЗАБУДОВА” Чысцінскага сельскага Дома культуры Маладзечанскага раённага цэнтра культуры. У рэпертуары калектываў – найлепшыя ўзоры беларускай народнай песні, а салісты вядомыя сваім выканальніцкім майстэрствам;
- НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ КАЛЕКТЫЎ “ТАЛАКА” філіяла “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” Палаца культуры г. Маладзечна” – самабытны і таленавіты ансамбль, які годна працягвае традыцыі народнага песеннага мастацтва.
Канцэрт “І родная мова, як песня, гучыць” – сустрэча з беларускім, народным, сваім!
* 14 мая 2026 г.
* Глядзельная зала Палаца культуры г. Маладзечна
* 19:00
* 0+
* Уваход свабодны
Даведкі па нумары +375 176 501265 і на mdk.by.