Прэзентацыя інтэрактыўнай пляцоўкі “Колеры роднага слова”

09.06.2023

XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

У выставачным фае Палаца культуры XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023” пачаўся з адкрыцця інтэрактыўнай пляцоўкі “Колеры роднага слова”. Мастакі Міншчыны прадставілі ілюстрацыі да твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў.
Экспазіцыя была прысвечана лепшым, высокамастацкім кніжным ўзорам, якія знайшлі свае ўвасабленне на літаратурна-мастацкай выставе.
На адкрыцці прысутнічалі афіцыйныя асобы – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта – Таццяна Мікалаеўна Хмель. Таксама да гасцей звярнуўся старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Глеб Анатольевіч Отчык. Кожны з іх падзяліўся сваімі ўражаннямі аб выставе, выказалі словы захаплення, а таксама яны адзначылі, што жывапісныя творы мастакоў Алена Лось, Міхаіл Басалыга, Васіль Шаранговіч адлюстроўваюць культурную спадчыну Беларусі.
Кожная карціна – пранізлівае ўвасабленне літаратурных твораў у прыгожым каляровым палатне, а вершаванае суправаджэнне экспазіцыі перанесла ўсіх прысутных у свет сапраўднага беларускага мастацтва.