Прэзентацыя Рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой”
11.06.2024Весела і душэўна стартаваў ХХIII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024”. У малой зале Палаца культуры прэзентацыя Рэспубліканскага літаратурна-патрыятычнага праекта “Бачу Беларусь такой” сабрала па-сапраўднаму шчырую і ветлівую публіку.
У рамках праекта да жыхароў Маладзечна завіталі народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, член саюза пісьменнікаў Уладзіслаў Цыдзік.
На пачатку мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з фотавыставай Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”. У ёй аўтар адлюстраваў самыя прыгожыя краявіды Беларусі, каб перадаць свае пачуцці да нашай краіны праз любімую справу – фатаграфаванне.
А вось Алена Стэльмах падаравала маленькім гасцям сустрэчы падарожжа ў казачны свет сваіх твораў. Разам з ёй на Нацыянальны фестываль завіталі павучок Славік, Лясун, крумкач і іншыя героі яе кніг. Пісьменніца шчыра павіншавала ўсіх з пачаткам фестывалю і пажадала цікавых святочных дзён.
Сапраўднай зоркай мерапрыемства стаў Эдуард Ханок. Ён распавёў пра свой творчы шлях, самыя знакамітыя кампазіцыі і іх лёс. Здзівілі залу і падборка сучасных песен у выкананні кампазітара, і аўтарскія забаўляльныя творы. Публіка падпявала і апладзіравала, а смех і авацыі гучалі на працягу ўсёй сустрэчы.
Першае мерапрыемства ў рамках ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2024” у Палацы культуры завяршылася на пазітыўнай ноце: сумеснымі фотаздымкамі, аўтографамі і шчырымі словамі падзякі.
Адзел па iнфармацыйнай рабоце Палаца культуры.
Фота Я. Стэльмаха.