У выставачным фае Палаца культуры г.Маладзечна 29 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу “Вясна – 2024”
30.04.2024

Вясна – час абуджэння прыроды і прыгожых колераў, якія хочацца перанесці на палатно. Дзівосныя вобразы радзімай беларускай зямлі ў сваім бачанні свету прадставілі прафесійныя мастакі Маладзечанскага раёна: Мікалай Аўчыннікаў, Уладзімір Тамашэвіч, Рыгор Мяжуеў і Ягор Арцюхоў.


















Дырэктар Палаца культуры г.Маладзечна Таццяна Валянцінаўна Цэгалка выступіла з прывітальным словам да ўсіх прысутных. Яна выказала шчырыя словы падзякі за прысвечаны час і магчымасць прадставіць гледачам цудоўныя працы, якія натхняюць толькі на самае лепшае.

Прыемным падарункам для ўсіх прысутных стала музычная кампазіцыя ўдзельніцы вакальнай студыі “Менестрэлі Кідс” Палаца культуры (кіраўнік – Аляксандр Важнік) Лашук Сафіі. Дзяўчынка заспявала песню “Не бывае неба лепшага”.



Працягнула сустрэчу бяседа з мастакамі. Майстры пэнзля распавядалі пра свае работы, адказвалі на пытанні вядучай мерапрыемства і выказвалі некалькі слоў пра карціны, прадстаўленыя на экспазіцыі.



Выстава жывапісу ў Палацы культуры з’яўляецца традыцыйным мерапрыемствам. Таму для кожнага мастака на памяць будуць падрыхтаваны буклеты “Вясна – 2024”.

Цёплая сустрэча падарыла гледачам добры настрой. Кожны меў магчывасць бліжэй азнаёміца з палотнамі, запытаць мастакоў і зрабіць агульны фотаздымак.



Наведаць выставу можна будзе да 31 мая 2024 года. Уваход вольны.




Адзел па iнфармацыйнай рабоце Палаца культуры