Свята багацця і падзякі
29.09.2025Для ўсёй Маладзечаншчыны яркім успамінам застаўся раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «ДАЖЫНКІ – 2025». Прадстаўнікі нашай установы таксама прымалі ў ім удзел.
Сёлета свята багацця, падзякі зямлі і ўсім, хто на ёй працуе, праходзіла 27 верасня ў аграгарадку Гарадок. Вядучымі галоўнай урачыстасці былі работнікі Палаца культуры Павел Данілаў і Ганна Рухадзе.
Мерапрыемства адбылося з удзелам кіраўніцтва раёна, дэпутатскага корпусу, ключавых структур Маладзечаншчыны, дэлегацыі з горада-пабраціма Светлый. Адзін з самых яркіх момантаў – святочнае шэсце.
У ліку тых, хто падарыў сваю творчасць, калектывы Палаца культуры – узорныя харэаграфічныя ансамблі «Сонечныя праменьчыкі» і «ВиЗаВи». А метадыст аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю Дар’я Гоман была ў вобразе Жытніцы, яе дачка Златаслава выступіла як сімвал новага ўраджаю. Таксама далучыліся да свята народны вакальны калектыў «Талака» і ўзорная студыя эстрадных спеваў «Браво!» філіяла нашай установы «Дзіцячы цэнтр культуры «Расток».
Ірына РАБУШКА.
ФОТА З АДКРЫТЫХ КРЫНІЦ.