“ПАДЗЕЯ”: 70-годдзю народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прысвячаецца
22.10.2025У Палацы культуры г. Маладзечна з 21 кастрычніка распачала сваю работу выстава маладзечанскіх мастакоў і ўдзельнікаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашай установы “ПАДЗЕЯ”. На ёй прадстаўлены работы ў жанры жывапісу і графікі, фота і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва не толькі вядомых мясцовых аўтараў, але і пачынаючых творцаў.
Па словах арганізатара выставы Алены Кучко, наведвальнікі “ПАДЗЕІ”, прысвечанай 70-годдзю народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры, змогуць адчуць настрой сённяшняга часу, ацаніць унікальны стыль кожнага майстра, пачуць словы, якія натхняюць аўтараў на творчасць.
Творчая сустрэча з мастакамі-ўдзельнікамі выставы адбудзецца 20 лістапада а 16 гадзіне.
Чакаем вас з 21 кастрычніка па 21 лістапада ў выставачнай зале Палаца культуры г. Маладзечна. Уваход свабодны. 6+.
Дадатковая інфармацыя па нумары +375 176 50 12 65.