«Кожная пятніца – роднае, сваё!»: смакуем бліны

20.02.2026

Масленічная гасцёўня «Традыцыйная кухня – рукамі беларускіх гаспадынь» у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» адбылася 20 лютага ў жаночым клубе «Сучасніца» Палаца культуры г. Маладзечна.

Гэта была цёплая сутрэча не толькі для душы, але і для… страўніка. Жанчыны дзяліліся рэцэптамі бліноў і частаваліся прыгатаванымі стравамі. Залацістыя «сонейкі» з патэльні на любы густ: з рознымі начынкамі і без іх. І літральна кожны блін – адлюстраванне беларускіх кулінарных традыцый.

Таксама ўдзельніцы клуба расказвалі пра сямейныя гастранамічныя прыхільнасці, звычаі і пра тое, як яны захоўваюць рэцэпты роднай кухні з пакалення ў пакаленне.

Як бачна, праект «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прыносіць нам усё больш непаўторных момантаў, напоўненых любоўю да роднай культуры і традыцый!

 

Ірына РАБУШКА.
Фота з архіва жаночага клуба «Сучасніца».

 

 

 

 

поделиться в: