Цікавыя пытанні пра Радзіму, мову і культуру
13.03.2026Аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю Палаца культуры г. Маладзечна 13 сакавіка запрасіў вучняў мясцовых сярэдняй школы №5 і гімназіі №6 імя С.Ц. Дзямешкі прыняць удзел у інфармацыйна-пазнавальным праекце “Беларусь: учора, сёння, заўтра” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!”
Сустрэча прайшла ў фармаце папулярнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, падчас якой вядучыя задавалі ўдзельнікам разнастайныя пытанні, якія датычыліся гісторыі нашай краіны, нацыянальных традыцый і сімвалаў. Таксама вучні паказалі свае здольнасці ў перакладзе з роднай мовы, спявалі па-беларуску і, нават, садзілі і збіралі сапраўдную бульбу! Мерапрыемства ўпрыгожыла выступленне салісткі Палаца культуры Веранікі Пташнік.
Пераможцам першай гульні інфармацыйна-пазнавальнага праекта “Беларусь: учора, сёння, заўтра” стала каманда ДУА “Гімназія №6 г. Маладзечна імя С.Ц. Дзямешкі”. Віншуем!
Кацярына ДУДКО.
Фота Яўгена СТЭЛЬМАХА.