Вечарына са смакам

16.03.2026

Два нашы аб’яднанні – клуб “Спатканне” і клуб здароўя “ЗОЖ и Ко” – арганізавалі тэматычную вечарыну “Беларускія прысмакі”. Гэта сустрэча прайшла ў традыцыйным беларускім стылі.

Удзельнікі мерапрыемства пагрузіліся ў свет кулінарнай спадчыны. На стале былі прадстаўлены самыя розныя стравы: ад звычайных бульбяных дранікаў да арыгінальных рэцэптаў, якія захоўваюцца ў сем’ях шмат гадоў. Асаблівую ўвагу прыцягнулі хатнія кілбасы, квашаніна, печыва. Кожны мог пакаштаваць беларускія прысмакі і адкрыць для сябе штосьці новае.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пагутарылі пра прынцыпы задровага харчавання ў традыцынай кухні і, як дзякуючы ёй, можна зрабіць больш разнастайным штодзённы рацыён.

Беларускія прысмакі сталі выдатнай нагодай сабрацца разам, падзяліцца ўспамінамі, кулінарнымі ведамі і правесці час з карысцю для душы.

 

Ірына РАБУШКА.
Фота з архіва Палаца культуры г. Маладзечна.

 

 

 

 

 

поделиться в: