Запрашаем на прэзентацыю выставы

25.03.2026
Запрашаем 26 сакавіка на прэзентацыю выставы “На хвалях творчасці” народнага аматарскага калектыву “Майстар” Палаца культуры г. Маладзечна. Пачатак у 16.00. Уваход свабодны.
 
Удзельніцы калектыву “Майстар” падрыхтавалі некалькі дзясяткаў работ дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, якія выкананы ў розных тэхніках (лапікавае шыццё, ручная вышыўка, мастацкая апрацоўка скуры, роспіс па тканіне і роспіс па шкле, дэкупаж, нанізванне пацерак, аплікацыя з выкарыстаннем прыроднага матэрыялу і іншыя).
 
Народны аматарскі калектыў “Майстар” створаны ў 1992 годзе.
У  2002 годзе атрымаў ганаровае званне “народны”.
поделиться в: