Беларускія казкі ад бабулі Параскі

27.03.2026

У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» Палац культуры г. Маладзечна прэзентуе новы праект – «Беларускія казкі ад бабулі Параскі».

Кожны месяц бабуля Параска будзе запрашаць маленькіх гледачоў на сустрэчу з цікавымі беларускімі казкамі, якія вучаць дабрыні і сумленню, справядлівасці і павазе, сяброўству і шчырасці.

У першым выпуску Параска расказвае, як курачка пеўніка ратавала і што з гэтага атрымалася. Далучайцеся да прагляду!

поделиться в: