"Беларускія казкі ад бабулі Параскі: Лёгкі хлеб"

24.04.2026
У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» Палац культуры г. Маладзечна прэзентуе праект – «Беларускія казкі ад бабулі Параскі».

Кожны месяц бабуля Параска будзе запрашаць маленькіх гледачоў на сустрэчу з цікавымі беларускімі казкамі, якія вучаць дабрыні і сумленню, справядлівасці і павазе, сяброўству і шчырасці.

У чарговым выпуску Параска расказвае пра «лёгкі хлеб», і ці так проста з’яўляюцца на нашым стале смачныя булкі і духмяныя караваі. Далучайцеся да прагляду! 
 

Глядзець і слухаць казку "Лёгкі хлеб" 

поделиться в: