Майструем экаторбы з каларытам

30.04.2026

У Палацы культуры г. Маладзечна прайшоў творчы майстар-клас па роспісу шопераў у стылі традыцыйнай беларускай маляванкі «Падарожжа Алены Кіш з Аленай Кучка». Мерапрыемства было арганізавана 29 красавіка ў рамках творчай майстэрні «Арт-сустрэчы», якая аб’яднала людзей, зацікаўленых у сучасных формах мастацтва на аснове нацыянальных традыцый.

Падчас гэтай незвычайнай вандроўкі ўдзельнікі не толькі стваралі аўтарскія малюнкі на экаторбах, але і пазнаёміліся з творчай спадчынай Алены Кіш – сусветна знакамітай беларускай мастачкі-прымітывісткі, вядомай як майстра роспісу дываноў-маляванак.

Асаблівую ўвагу надалі яе непаўторнай манеры: яркія колеры, казачныя сюжэты, сімволіка народнай культуры. Менавіта самабытны стыль Алены Кіш стаў крыніцай натхнення для ўдзельнікаў майстар-класа, якія стваралі ўласныя дызайны шопераў, выкарыстоўваючы спецыяльныя фарбы і розныя тэхнікі роспісу. У выніку кожны не толькі змайстраваў эксклюзіўную экаторбу, але і набыў новы досвед творчага самавыяўлення праз традыцыю беларускай маляванкі.

 

Ірына РАБУШКА.
Фота Наталлі АРЛЯНКОВІЧ.

 

Больш фота тут і тут.

поделиться в: