“ПЕСНЯРЫ”. Прысвячэнне Уладзіміру Мулявіну

21.05.2026

Канцэртная праграма заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь  “Беларускага дзяржаўнага ансамбля “ПЕСНЯРЫ” пройдзе ў рамках XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2026”. Яна будзе прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння заснавальніка гэтага калектыву – народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.

«Песняры» – музычная візітная картка Беларусі, чые песні ведаюць, любяць і спяваюць не толькі ў нашай краіне. Легендарны ансамбль створаны Уладзімірам Мулявіным у канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя. За больш чым паўвекавую гісторыю свайго існавання калектыў набыў прызнанне і бязмежную любоў многіх пакаленняў слухачоў. Імя Уладзіміра Мулявіна назаўжды ўпісана ў музычную культуру Беларусі. Яго творчасць падарыла нам мноства цудоўных песень, якія сталі класікай эстрады.

У фестывальнай канцэртнай праграме прагучаць песні, напісаныя заснавальнікам калектыву, у ліку якіх "Александрына", "Завушнiцы", "Касiў Ясь канюшыну”. А таксама "залатыя хіты" ансамбля: "Волагда", "Белавежская пушча", "Нашы любімыя", "Стары клён" і інш.. Публіка пачуе і прыгожыя новыя кампазіцыі, якія крануць сэрца кожнага.

Запрашаем усіх натхніцца творчасцю Уладзіміра Мулявіна і ансамбля “Песняры”!  

 

12 чэрвеня 2026 года Палац культуры г. Маладзечна

Пачатак у 19.00

Білеты: 20 руб.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: + 375 176 555 555, + 375 29 175 27 84 і на ticketpro.by

6 +

поделиться в: