Запрашаем на майстар-клас па роспісу шопераў у стылі беларускай маляванкі

22.05.2026

Творчая майстэрня “Арт-сустрэчы” Палаца культуры г. Маладзечна запрашае 27 мая на майстар-клас па роспісу шопераў у стылі беларускай маляванкі “Падарожжа Алены Кіш з Аленай Кучка”!

Удзельнікі натхняцца творчасцю сусветнавядомай беларускай мастачкі-прымітывісткі, майстра па роспісу дываноў (так званых маляванак) і створаць уласны дызайн на шоперах, выкарыстоўваючы спецыяльныя фарбы і тэхнікі.

 

Усе неабходныя матэрыялы (у тым ліку шопер) прадастаўляюцца арганізатарамі.

Сустракаемся 27 мая ў 18.00.

Кошт – 15 руб.

Папярэдні запіс па тэлефоне +375 176 581634.

 

Запісвайцеся і стварайце свой унікальны аксэсуар, які абавязкова атрымаецца прыгожым і арыгінальным!

поделиться в: