Падарожжа ў свет нацыянальнай спадчыны

28.05.2026

У творчай майстэрні «АРТ-сустрэчы» Палаца культуры г. Маладзечна 27 мая прайшоў атмасферны майстар-клас па роспісу шопераў «Падарожжа Алены Кіш з Аленай Кучка».

Удзельнікі атрымалі ўнікальную магчымасць акунуцца ў гісторыю беларускай маляванкі. Пад кіраўніцтвам таленавітага майстра Алены Кучка яны стваралі на звычайным шоперы ўласны мастацкі шэдэўр. Тэмай для натхнення сталі сюжэты з твораў легендарнай беларускай мастачкі Алены Кіш, чыя творчасць з'яўляецца сапраўднай жамчужынай наіўнага жывапісу.

Гэта было захапляючае падарожжа ў свет нацыянальнай спадчыны, якое дазволіла кожнаму ўдзельніку асвоіць тэхніку роспісу і перанесці на палатно свае самыя яркія фантазіі.

 

Ірына РАБУШКА.
Фота з архіва Палаца культуры.  

 

поделиться в: