Фестываль. Нацыянальны! Юбілейны!
29.05.2026Маладзечна запрашае!
Урачыстае адкрыццё XXV юбілейнага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2026”.
Канцэртная праграма “Калі песня збірае сяброў” – гэта адлюстраванне духу фестывалю, які на працягу многіх гадоў аб'ядноўвае сэрцы людзей праз мастацтва.
На адкрыцці выступяць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі”, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Наталля Тамела, Дзмітрый Качароўскі, іншыя артысты беларускай эстрады і вядомыя калектывы краіны.
Праграма пройдзе ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Максіма Рассохі.
Вядучыя – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч і тэлевядучы Павел Лазовік
12 чэрвеня 2026 года
Амфітэатр г. Маладзечна
Пачатак у 20.30
Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах: + 375 176 555 555, + 375 29 175 27 84, а таксама на ticketpro.by