Гала-канцэрт. З павагай да жанчыны

29.05.2026

Гала-канцэрт закрыцця “Прысвячэнне жанчыне” XXV юбілейнага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2026”.

У Год беларускай жанчыны артысты дакрануцца да самага запаветнага – вобраза жанчыны, які пранізвае ўсю нашу культуру, гісторыю і само жыццё.

На сцэне “Маладзечна-2026” выступяць народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў, заслужаныя арысты Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Вікторыя Алешка, Жанет, Юлія Быкава, Аляксандр Саладуха, Руслан Аляхно, іншыя артысты беларускай эстрады і вядомыя калектывы краіны, у тым ліку творчасцю парадуе заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорная група “Купалінка”.

Вядучыя – Тэа і Вольга Рыжыкава     

13 чэрвеня 2026 года
Амфітэатр г. Маладзечна
Пачатак у 20.30

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах: + 375 176 555 555, + 375 29 175 27 84, а таксама на ticketpro.by

 

поделиться в: