"Маладзечна - 2026": з любоўю да роднага слова
11.06.2026“Натхняе маладое лета” – гэта самая паэтычна-музычная імпрэза ў рамках юбілейнага XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2026”.
У Палацы культуры г. Маладзечна яе зладзіў 11 чэрвеня таэтр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У фестывальным фармаце адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Міхаіла Пазнякова – беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, мовазнаўцы.
Артысты тэатра – Вольга Багушыньска (мастацкі кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі ў Мінскім гарадскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі), Алена Бельская, Таццяна Жылінская, Аляксандр Валодчанка, Ганна Красоўская – падырылі публіцы паэтычная і музычныя выступленні. Безумоўна, на сцэне быў і Міхаіл Пазнякоў, які таксама распавёў пра свой жыццёвы і творчы шлях. А наша зямлячка Алена Бельская прадэкламавала ўласны аўтарскі верш, прысвечаны Маладзечна.
Прыемным сюрпрызам стаў удзел у імпрэзе знакамітага беларускага кампазітара Эдуарда Ханка, які спяваў і іграў на раялі.
Літаральна кожнае выступленне гасцей “Маладзечна – 2026” было прасякнута шчырасцю і любоўю да роднага слова, што не магло не знайсці водгуку ў сэрцах гледачоў.
Ірына РАБУШКА.
Глядзіце яркія моманты мерапрыемства ў нашых сацыяльных сетках і Тэлеграм-канале