Шопер сваімі рукамі
15.06.2026Творчая майстэрня “Арт-сустрэчы” Палаца культуры г. Маладзечна запрашае 26 чэрвеня на майстар-клас па роспісу шопераў у стылі беларускай маляванкі “Падарожжа Алены Кіш з Аленай Кучка”!
Удзельнікі натхняцца творчасцю сусветнавядомай беларускай мастачкі-прымітывісткі, майстра па роспісу дываноў (так званых маляванак) і створаць уласны дызайн на шоперах, выкарыстоўваючы спецыяльныя фарбы і тэхнікі.
Усе неабходныя матэрыялы (у тым ліку шопер) прадастаўляюцца арганізатарамі.
Сустракаемся 26 чэрвеня ў 18.00
Кошт – 10 руб.
Папярэдні запіс па тэлефоне: + 375 176 581634
Запісвайцеся і стварайце свой унікальны аксэсуар!