Творчае падарожжа з Аленай Кучка прайшло ў Маладзечне
29.06.2026У творчай майстэрні «Арт-сустрэчы» Палаца культуры г. Маладзечна адбыўся чарговы майстар-клас па роспісе шопераў у стылі беларускай маляванкі.
Пад кіраўніцтвам Алены Кучка ўдзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі пазнаёміцца з асаблівасцямі стылю мастачкі Алены Кіш, вядомай сваімі яркімі і самабытнымі малюнкамі, але і стварыць свае ўласныя «шэдэўры» на шоперах. Дзеці і дарослыя з задавальненнем эксперыментавалі з колерамі і дэкаратыўнымі элементамі, дэманструючы творчы падыход у стварэнні эксклюзіўных аксэсуараў, якія спалучылі ў сабе экалагічнасць і функцыянальнасць.
Кацярына ДУДКО.
Фота з архіва аддзела аматарскага мастацтва Палаца культуры г. Маладзечна.