Запрашаем 6 ліпеня на народнае свята “Купальскі фэст” у Маладзечне!
01.07.2026Галоўнае дзейства самага народнага летняга свята разгорнецца з 17.00 на пляцоўцы каля Амфітэатра ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Менавіта тут ажывуць чароўныя купальскія легенды, а гараджане далучацца да традыцыйнага пошуку міфічнай папараць-кветкі з любімымі персанажамі Купалішам і Купалінкай.
Насычаная праграма, напоўненая народнымі традыцыямі, музыкай, гульнямі, зацікавіць і дзяцей, і дарослых. Акрамя таго, увечары будуць працаваць святочны кірмаш і рамесная слабада.
Бліжэй да 23:00 на востраве 1-га возера жыхары і госці горада збяруцца, каб паназіраць за захапляльным вогненным шоу і запаліць традыцыйнае купальскае вогнішча.
Прыходзьце ўсёй сям’ёй на “Купальскі фэст”!
* 17.00 - 23.00 – святочны кірмаш;
* 19.00 - 22.00 – творчая пляцоўка “Рамесная слабада”;
* 19.00 - 20.00 – дзіцячая пазнавальна-гульнёвая праграма “Чамучкі”;
* 20.00 - 21.00 – дзіцячы гульнёвы інтэрактыў “Купальскія забавы”, работа мастацкай фотазоны;
* 21.10 – тэатралізавана-забаўляльная праграма “У пошуках шчасця”;
* 23.00 – фаер-шоу і запальванне вогнішча.
Дадатковая інфармацыя па тэл. +375176501265.