Карункавае лета

24.07.2026

З дапамогай звычайных нажніц і аркуша паперы можна ажывіць цэлы свет! Менавіта гэта адбылося ў творчай майстэрні “Арт-сустрэчы” Палаца культуры г. Маладзечна, дзе  23 ліпеня прайшоў майстар-клас па стварэнні выцінанкі “Летні цуд”.

Старадаўняе беларускае мастацтва захапіла і дзяцей, і дарослых. Галоўным правадыром у свет папяровых карункаў стала таленавіты майстар Тамара Марчанкава. Яна раскрыла сакрэты філіграннага выразання і паказала, як у простых лініях і прарэзах зашыфраваць прыгажосць беларускага лета. Дарослыя на нейкі час забыліся пра штодзённыя клопаты і вярнуліся ў дзяцінства, а юныя ўдзельнікі з захапленнем паўтаралі складаныя ўзоры. У выніку кожны стварыў свой аўтарскі папяровы цуд, напоўнены сонцам, цяплом і радасцю сумеснай творчасці.

 

Ірына РАБУШКА.
Фота з архіва Палаца культуры.

 

поделиться в: