Дадай сонца ў стыль
04.08.2026Творчая майстэрня “АРТ-сустрэчы” Палаца культуры г. Маладзечна запрашае 12 жніўня на майстар-клас “Сонейка вам у кішэнь”.
Вы навучыцеся вырабляць і распісваць стыльныя кішэні. Гэты яркі элемент стане выдатным упрыгожваннем для вашага адзення або арыгінальным падарункам для блізкіх і сяброў.
Вядучая – майстар Алена Кучко.
- Пачатак у 18.00
- Рэкрэацыя 3-га паверха, кабінет №317
- Кошт удзелу: 10 рублёў
Папярэдні запіс па тэлефоне: + 375 176 58 16 34
Нумар касы: + 375 176 55 55 55
Колькасць месцаў абмежавана
12 +