Жанчына – пачатак усяго

01.10.2026

У Палацы культуры г. Маладзечна адкрылася выстава “Усё пачынаецца з жанчыны…”.

Гэты прыгожы выставачны праект праходзіць у рамках Года беларускай жанчыны і прысвечаны цёпламу і светламу святу – Дню маці.

Творчыя работы – жывапіс, графіку і фота – прадстаўляюць удзельнікі народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашай установы.

Запрашаем акунуцца ў атмасферу прыгажосці, пяшчоты і натхнення.

  • Рэкрэацыя 3-га паверха Палаца культуры
  • Выстава прадоўжыцца па 1 снежня
  • Уваход вольны
  • 0 +

Тэлефон для даведак: + 375 176 50 12 65

Прыходзьце за добрым настроем і эстэтычным задавальненнем. Будзем рады сустрэчы!

 

 

 

поделиться в: