Выстава «ПАДЗЕЯ» запрашае!

09.10.2026

Палац культуры г. Маладзечна з 12 кастрычніка па 6 лістапада запрашае на «ПАДЗЕЮ» – выставу работ удзельнікаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашай установы і маладзечанскіх мастакоў.

Мерапрыемства ў стылі «восеньскага салону» стала ўжо традыцыйным і ў чарговы раз прадставіць работы ў жанры жывапісу і графікі, фота і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва не толькі вядомых мясцовых аўтараў, але і пачынаючых творцаў.

Прэзентацыя выставы «ПАДЗЕЯ» адбудзецца 16 кастрычніка ў 16.00. Уваход вольны.

 

Дадатковая інфармацыя па нумары +375 176 50 12 65.

поделиться в: