Калі папера ажывае
21.10.2026Майстар-клас “Дрэва жыцця” прайшоў у арт-студыі “КРАСАвік” Палаца культуры г. Маладзечна.
Творчая сустрэча адбылася 20 кастрычніка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові і праекта “Узоры жыцця”. Разам з кіраўніком студыі Тамарай Марчанкавай удзельнікі стваралі выцінанкі.
Нажніцы, папера, трохі цярпення, шмат фантазіі – і вось ужо звычайныя аркушы ператварыліся ў карункавыя шэдэўры, напоўненыя глыбокім сэнсам і любоўю да сваіх каранёў. Дзецям і дарослым таксама было вельмі цікава даведацца пра гісторыю старажытнага беларускага мастацтва. І, канешне, яны пераканаліся ў тым, што тварыць разам – гэта заўсёды пра сувязь пакаленняў і цяпло нашых сэрцаў.
Ірына РАБУШКА.
Фота з архіва арт-студыі “КРАСАвік”.