Час натхняцца: запрашаем на выставы!
04.11.2026Палац культуры г. Маладзечна запрашае наведаць тры адметныя экспазіцыі, кожная з якіх падорыць незабыўныя эстэтычныя ўражанні.
Па 6 лістапада працуе традыцыйная выстава «ПАДЗЕЯ», створаная ў стылі восеньскага салону. Гэта багатая калекцыя жывапісу, графікі, фота і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва маладзечанскіх мастакоў, у тым ліку ўдзельнікаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашай установы. Творчасць прадстаўляюць вопытныя і пачынаючыя аўтары.
Да 30 лістапада адкрыта выстава графікі і ілюстрацый «Зліццё сусветаў» – сумесны праект мастачак Машы Шабанец і Наталлі Мароз. Што адбудзецца, калі злучыць сусветы пісьменніцтва і мастацтва цягам паўгода рэгулярных чаяванняў? У гэтых маладзечанскіх аўтарак атрымалася ілюстраваная кніга «Выгнанныя лёсам!» і шэраг адмысловых карцін, якія адмовіліся быць проста ілюстрацыямі.
Па 1 снежня праходзіць выстава «Усё пачынаецца з жанчыны…», прысвечаная Году беларускай жанчыны. Гэта экспазіцыя напоўнена атмасферай прыгажосці, пяшчоты і натхнення праз жывапіс, графіку і фотаздымкі таленавітых удзельнікаў народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры.
Прыходзьце натхняцца!
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, а атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне +375 176 50 12 65